Zmicer ([info]harachka) wrote,
@ 2009-01-26 20:15:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Рэцэпт смачнай таннай карыснай ежы: лук з пакутай ды соллю

Вітаю, сябры, у новым годзе!

Магчыма вы не ведаеце, але я вяду рассылку якая можа быць дасягнутая вось па такой спасылачцы http://subscribe.ru/catalog/psychology.conscious - прысвечаная яна справе ўсяго майго жыцця - самаразвіццю. Калі вам цікава - пачытайце першы выпуск рассылкі ў гэтым годзе http://subscribe.ru/archive/psychology.conscious/200901/25202200.html/ - учарашні.

Проста думка аб скайпе і іншых розных чатах, праграмах-гаварылках і прымяненню іх у нерацоўным жыцці.

Скайп заўсёды пад рукою - дык вельмі проста націснуць кнопку, і пазваніць, але ж
- адзін чалавек можа адцягнуць увагу чалавека ад якогасьці занятку
- людзі могуць не быць настроенымі - і могуць узнікнуць незразумеласці, прыдзецца тлумачыць, чаму ты не можаш размаўляць (у мяне было раз з сябрам, што ён патэлефанаваў, а я адчуваю, што знаходжуся на вампірычнай хвалі - ну і кажу яму - не магу зараз размаўляць, а ён трошкі не зразумеў мяне - кажачы, што з сябрамі можна размаўляць у любы момант. Але ж я так не лічу)
- падчас лені, ці жадання змарнаваць час - таксама гэта вялікая спакуса - патэлефанаваць, пабалакаць, але без сэнсу, і не слухаючы іншага.

А зараз - абяцаны рэцэпт.

Бярэцца тры вялікія лукавіны. Ці не тры, але проста на вашае вока - колькі вам патрэбна. Гэты лук чысціцца, моецца ды наразаецца досыць мелка звычайным нажом. Калі вы не ведаеце, як наразаць лук - я раскажу. Я раблю гэта так: падзяляю лукавіну на дзве часткі падоўжна (продольно) такім чынам, каб хвосцік лукавіны таксама падзяліўся на дзве часткі. Потым за гэтыя хвасткі вельмі зручна трымацца, калі рэжаце тоненькімі ластамі лук. Ну вось - падзялілі кожную лукавіну, нарэзалі, і ўсё гэта адразу на гарачую скавародку (на ёй папярэдне разаграецца сланечнікавае масла). А зверху - пасыпце крыху пакуты - мукі вышэйшага гатунку - няшмат, таксама на вока, але каб яе было дастаткова, каб добра перамяшацца з лукам. Потым усю гэтую справу жарыце, увесь час перамешваючы. Калі масла ўпіталася ў муку, а лук даў сок - можна перастаць перамешваць, і даць запекчыцеся корачцы. Потым асцярожна перавярнуць, і зрабіць корку з іншага баку. Атрымоўваецца нешта накшталт пірагу з луку. Пад самы канец гатоўкі можна крыху пасаліць.

Ужываць гэта добра з хлебам ды салатам з свежай капусты (напрыклад, са смятанкаю).

Смачнага прыгатавання.

Я жадаю ўсім шчасця!

Ініцыяцыя на Зміцяркоме©



(1 comment) - (Post a new comment)


[info]snywonder
2009-01-26 08:29 pm UTC (link)
цыбулька!)

(Reply to this)


(1 comment) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…