| Zmicer ( @ 2009-02-22 07:41:00 |
Версія 1.1
> 0) залежачы ад кармы:
0.А) няшчасці, праблемы, несастыкоўкі звычайнага жыцця (поп-культуры, пласту абывацеляў - у незалежнасці ад кастаў грамадства)
0.Б) чалавеку пашанцавала, і няшчасцяў не было - добрыя мазгі, даны ізначальны імпульс
> 1) асазнанасць (магчымасць у пэўны момант рэфлексаваць над тым, што робіш)
> 2) зняцце шаблонаў, рамак, межаў. Разумення сістэмы ў эгаістычнай і антаганістычнай інтэрпрэтацыях.
> 3) магутны эгацэнтрызм, вера ў сябе, свае мары
> 4) дасягненні, якія паказваюць адмоўную сутнасць рэчаіснасці і наяўнасць у чалавека кармы
4.А) пытанні - і што далей? і навошта гэта?
> 5) адказ ад эгацэнтрызму, прабачэнні, малітвы ўсім, каму зрабіў дрэнна
> 6) адказ ад сваіх прыродных і развітых здольнасцяў і жаданняў, як спосабу матывацыі на дзейнасць
> 7) пачынаецца асазнаная праца
>
развіццё пакоры не з-за страху, але з-за разумення, што адсутнасць гэтай якасці не дасць ідці наперад. Страчванне антаганістычных рысаў характару.
> 9) страчванне дагматычных рысаў характару. Набыццё нейкага інтыютыўнага разумення Богу, шуканне і бачання ягоных праяўленняў навокал
> 10) выбар сур’ёзнай духоўнай сістэмы - калі пашанчуе - гэта будзе сістэма, якая датычыцца ўсім аспектаў жыцця. У выпадку рэлігіі - калі прыход да гэтай сістэмы будзе праз крокі, пералічаныя уверсе - будзе падыходзіць і рэлігія - прытым любая. Нават у рэлігіі вашая індывідуяльная вера як Ваш Шлях - будзе фільтрам негатыўных рысаў рэлігіі - якія вынікаюць з сацыяльных функцый рэлігій, чалавечага фактару і іерархічнага будавання
> 11) страчванне думкі аб тым, што вы, разумеючы ўсё гэта - лепшы за простага чалавека, якому трэба не гэта, але чарка і шкварка
> 12) Разуменне сістэмы ў масштабе чалавецтва. Разуменне ці неразуменне таго, што шмат якія сістэмы, рэлігіі таксама вырашаюць пытанні кантролю і стабільнасці. Вырашэнне для сябе пытання - што далей а) вы ўсё ж такі бунтар? б) поўная канцэнтрацыя на індывідуяльным
> 13) напрамак вашага развіцця кіруецца выбранай вамі сістэмай, яе ўяўленнямі і іерархіямі развіцця
> 14) поўнае прыняцце факту адноснага варту матэрыяльных дасыгненняў. Разуменне, што шчасце чалавека - не залежыць ад матэрыяльнага. Пачатак гледжання на навакольных людзей (і больш заўсё - на простых) - з пазіцыі прыняцця іх жыцця, іх шчасця
> магчыма, будзе працяг
Зміцярком©